ІП Матусевіч Ян, майстра (г. Ганцавічы, www.dedbaraded.by)
Люблю працаваць з дрэвам, умею працаваць з дрэвам, працую толькі з дрэвам.
Назву “Chimiver” упершыню убачыў, вывучаючы метадычныя матэрыялы па мантажы паркетных падлог кампаніі з РФ “Янтарная прядь”. У паркетнай справе – гэта аўтарытэтная каманда. Таму калі Чымівер нарэшце з’явіўся на беларускім рынку, я адразу вырашыў яго апрабаваць. Быў выбраны бюджэтны варыянт: эпаксідна-поліурэтанавы клей Chimiver SIGOL. Клей паказаў сябе з самага лепшага боку: рыф не “плыве”, не выгінае фанеру, бо неўтрымлівае вады, фанера прылеплена да сцяжкі моцнаі без “чыжоў” (пустот паміж фанерай і сцяжкай), камфортна працаваць, так як час рэакцыі больш за гадзіну. Калі надыдзе чарга класці паркет, то гэта таксама будзе Chimiver, толькі ўжо поліурэтанавы Adesiver 327 PU альбо сіланавы клей Elastic. Патрэбна ж апрабаваць усю лінейку.